Самы лепшы чалавек на зямлі

У кабінеце псіхатэрапеўта ўсё не як у людзей. Абстаноўка схіляе да шчырай размовы. Нават занадта. Прыглушанае святло, мяккія каляровыя гамы, адсутнасць вострых кутоў, мэбля стаіць з улікам асабістай прасторы. Ідэальнае месца для прэпаравання галаўнога мозгу.

Лекар ― маладая сімпатычная жанчына гадоў трыццаці пяці з адкрытым добразычлівым выразам твару, дапытлівым позіркам пяшчотна-блакітных вачэй. Фарбаваная бландзінка з распушчанымі валасамі, у элегантным бардовым касцюме. Марыя Аркадзьеўна. Я сам яе абраў. Можна было выбраць мужчыну, але я падумаў, што з жанчынай будзе весялей. Пікантна, так бы мовіць. Вельмі ўважлівая слухачка, аказваецца. Яе што ні спытаеш, яна ўсё назад пераводзіць. І голас у яе такі пачуццёвы. Пачуццёвы-спачувальны. Чытаць далей →



Адмаўленне

Урывак з сачынення па беларускай літаратуры на тэму «Беларуская мова ў сусветнай культуры» вучаніцы 11 «Б» класа гімназіі № 2 г. Мінска Вікторыі Асмыковіч:

«Беларуская мова ў тым афіцыйным варыянце, які нам прапануе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, не існуе. Ніхто ніколі не размаўляў на гэтай штучнай мове, створанай энтузіястамі на падставе народнай мовы. Калі вы прыедзеце ў звычайную беларускую вёску і паспрабуеце паразмаўляць на гэтай мове з мясцовымі жыхарамі, то па меншай меры выклікаеце здзіўленне і зацікаўленасць, а калі вы выкажаце думку, што менавіта гэта мова з’яўляецца сапраўднай народнай мовай, то з вас могуць і пасмяяцца. Таму што народная мова, на якой размаўляюць у вёсках, адукаваная інтэлігенцыя называе „трасянкай“. А што такое „трасянка“? Гэта тое, чаго так саромеюцца і не хочуць прызнаваць аматары літаратурнай беларускай мовы: „трасянка“ — гэта вялікая руская мова, забруджаная запазычаннямі з моў краін-суседак (часцей за ўсё з польскай і ўкраінскай) і аздобленая каларытным дыялектным вымаўленнем своеасаблівым для розных частак Беларусі». Чытаць далей →



Каштан

Памятаю, адбыўся ў нас у восьмым класе пацешны эпізод. Нехта даведаўся, што ў Жэні Клеўжыца хутка Дзень нараджэння, і ўсе вырашылі прыкальнуцца і падарыць яму які-небудзь смешны падарунак. Сур’ёзна Клеўжыца ніхто не ўспрымаў, таму што ён заўсёды быў на сваёй хвалі. Не скажаш, што дурань, але і разумным не назавеш. Вучыўся на адныя тройкі, займаўся сваімі справамі на ўроках, настаўнікі да яго таксама асаблівых прэтэнзій не мелі. То ён кніжку пра зомбі чытае, то малюе ўсялякую муць, то пачне з паперы гоначныя машыны рабіць. І кожную машынку трэба яму прыгожа і арыгінальна размаляваць. Цэлы аўтапарк ў яго быў. Мы гэты этап яшчэ ў трэцім класе прайшлі, а Клеўжыц вось толькі ў восьмым апамятаўся. Чытаць далей →